Yury Draniki - не мянушка, а пасада
У беларусаў Bay Area мой нумар запісаны як Yury Draniki. На нашых тусоўках я адказваю за стратэгічны кірунак - смажу дранікі.
Са мной памочніца - сучасная «Журавінка» - і бляха (вельмі прафесійная паверхня для смажання). Тру і смажу проста пры гасцях, таму дранікі трапляюць на талерку гарачымі.
Мой стартап фінансуецца бульбай, алеем і энтузіязмам. Інвестары яшчэ думаюць. А вы можаце падтрымаць перспектыўнага прадпрымальніка ўжо зараз - проста паклічце мяне на дранік-паці.
Catering · SF Bay Area